×

Развівальная дошка для самых маленькіх

04.11.2019 11:50,

Дзіця толькі пачынае вывучаць навакольны свет. Для таго, каб задаволіць цікаўнасць юнага даследчыка, выхавальнікі Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці вырашылі стварыць для сваіх выхаванцаў бізіборды.

Бізіборд — гэта спецыяльная навучальная дошка для дзяцей, на якой размяшчаюцца розныя замочкі, пацеркі, дзверцы, ланцужкі, кнопачкі. З дапамогай дошкі дзіця, у першую чаргу, вучыцца націскаць, адкрываць, круціць розныя прадметы.

У малодшай групе дашкольнага цэнтра бізіборд стаў любімай цацкай дзяцей. Нашы выхыванцы з задавальненнем і цікавасцю праводзяць час у займальным пазнанні новага, здзясняюць самастойныя дзеянні з прапанаванымі прадметамі на бізібордах, што дапамагае праз гульню развівацца і пазнаваць свет.

Ганна ШМЫК,
выхавальніца Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.