×

Рыхтуем дзяцей да школы

12.02.2020 14:51,

На базе Крэўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Смаргонскага раёна прайшло пасяджэнне метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай установы рознаўзроставых груп па тэме “Арганізацыя педагагічнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу пры падрыхтоўцы дзяцей да навучання ў школе”.

Былі разгледжаны актуальныя пытанні па забеспячэнні пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і І ступенню агульнай сярэдняй адукацыі, па стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця асобы дзіцяці і ўзаемадзеянні ўстановы і сям’і пры падрыхтоўцы да школьнага навучання.

Практычны паказ заняткаў па адукацыйнай галіне“Падрыхтоўка да навучання грамаце”прадэманстравала выхавальнік дашкольнай адукацыі Паўлоўская А.В. Заняткі прайшліў форме квест-гульні “У пошуках ключа ад заветнай дзверцы”. Каб адчыніць дзверцы школы, выхаванцам неабходна было сабраць ключ, выконваючы заданні “Збяры партфель”, “Даскажы слова” , “Разнясі па класах”, “Складзі сказы”. Дзеці паспяхова выканалі ўсе заданні і даказалі, што яны хочуць  стаць сапраўднымі першакласнікамі.

Вольга КЛЯЎЦОВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Крэўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Смаргонскага раёна