×

Рыхтуемся да садка

05.11.2019 12:02,

Паступленне ў дзіцячы сад выклікае ў дзіцяці стрэс. Як зрабіць гэты працэс бязбольным? Як дапамагчы бацькам справіцца з эмацыянальным станам пры расстанні з любімым дзіцем? Гэтую задачу мы спрабуем вырашыць праз новую форму работы з бацькамі дзяцей ад паўтара да трох гадоў, якія не наведваюць дашкольную ўстанову, —“Мацярынскую школу”.

Заняткі праводзяцца два разы ў тыдзень. Працуюць з дзецьмі педагог- псіхолаг, музычны кіраўнік, кіраўнік фізічнага выхавання, настаўнік- дэфектолаг.

Комплексны падыход гульняў-заняткаў спрыяе таму, што пры кожным наведванні групы дзіця развіваецца фізічна, музычна-эстэтычна, узбагачаецца сенсорны досвед, развіваецца дробная маторыка. У выніку ў педагогаў усталёўваюцца партнёрскія адносіны з сем’ямі дзяцей, ствараецца атмасфера ўзаемаразумення, эмацыянальнай узаемападтрымкі, супольнасці інтарэсаў педагогаў, бацькоў і дзяцей. У бацькоў пашыраюцца тэарэтычныя і практычныя веды ў пытаннях выхавання. У дзяцей развіваецца пачуццё абароненасці, даверу да педагогаў, што дапамагае ім лёгка адаптавацца ва ўмовах дзіцячага калектыву.

Ганна ПУЗЫРОВА,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 4 Астраўца.