×

Самая музычная сям’я

24.04.2019 16:00,

Днямі сям’я Вайткус, дзеці якой вучацца ў сярэдняй школе № 7  Навагрудка, прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе “Найлепшая мнагадзетная сям’я”.

“Сям’я — гэта не дар, паднесены шчаслівым выпадкам, гэта штодзённая праца, дзе каханне, павага і адказнасць складаюць аснову ўзаемаадносін”, — так можна сказаць аб гэтай сям’і.

У сям’і сапраўды сем “Я”: мама, тата і пяцёра дзяцей. Тут пануе любоў і паразуменне. Дзеці любяць і паважаюць бацькоў, стараюцца быць падобнымі на іх. Гэтая сям’я адрозніваецца гасціннасцю, дабрынёй і ветлівасцю, мае свае традыцыі, якія, замацоўваючыся ў свядомасці дзяцей, перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

У 2010 годзе Святлана Віктараўна Вайткус узнагароджана ордэнам Маці.

Асаблівую ўвагу ўдзяляюць бацькі ўмацаванню здароўя сваіх дзяцей. Ангеліна і Лізавета вучацца ў спецыялізаваных па спорце класах (на аддзяленнях біятлона і лыжных гонак), неаднаразова займалі прызавыя месцы ў спаборніцтвах. Руслана наведвае секцыю па біятлоне, старэйшы сын Станіслаў займаецца валейболам.

Сям’я ў конкурсе была намінавана як “Самая музычная сям’я”, і гэта невыпадкова, бо Віктар Станіслававіч грае на гітары і спявае, а Аляксандра наведвае школу мастацтваў па класе домры.

Сям’я займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Усе дружна працуюць, увасабляюць уласныя ідэі, фантазіі. Нездарма бацька кажа: “Мая сям’я — мой гонар!”.

А.І.КІКЛЕВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў.