×

Сімвалы памяці

05.09.2019 14:30,

Для вучняў 5—6 класаў Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна першы ўрок пад назвай “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!” прайшоў у форме падарожжа па роднай краіне.

Разам с госцем, Буслом, вучні адправіліся ў незвычайнае падарожжа. Вялікая ўвага надавалася сімволіцы нашай краіны. Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і мы не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці. Нам не давялося быць сведкамі жахаў вайны, мы можам толькі ўбачыць гэта ў фільмах, пачуць ад ветэранаў вайны.

На прыпынку “Гістарычным” увага надавалася святкаванню 75-годдзя вызвалення Беларусі, перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Урок спрыяў пашырэнню ведаў дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, гістарычнае мінулае, выхаванню цікавасці да нацыянальнай культуры, гонару за беларускі народ, любові да Радзімы.

Ганна БАРУШКА,
класны кіраўнік
Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.