×

Спаборнічалі «Страла» і «Камета»

21.03.2020 15:14,

Спартыўныя святы ў Канюхоўскім вучэбна-педагагічным комплексе яслі-сад – сярэдняя школа сталі традыцыйнымі. Але кожнае з іх мы, настаўнікі, стараемся зрабіць асаблівым.

Спартландыя – гэта адно з самых любімых мерапрыемстваў нашай ўстановы адукацыі. Так, 16 сакавіка ў рамках абласной акцыі "Моладзь! Клікні ЗЛЖ!" адбылася спартландыя "Здаровы я – здаровая краіна", у якой прынялі ўдзел зборныя каманды навучэнцаў і настаўнікаў «Страла» і «Камета».

Каманды спаборнічалі ў спрыце, трапнасці і шпаркасці. Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Кожны ўдзельнік каманды стараўся выкласціся на ўсе сто, імкнуўся быць больш хуткім, больш спрытным, чым яго супернік. Шмат станоўчых эмоцый зведалі і прыхільнікі. Яны вельмі эмацыйна балелі за сваю каманду. Усе ўдзельнікі, у тым ліку і гледачы, весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе.

Каманды спаборнічалі на роўных, аднак перамогу з нязначным адрывам атрымала каманда «Страла». Але галоўнае не перамога, а ўдзел і зарад добрага настрою на доўгі час! Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і дыпломы.

 

Люцына РУКША,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя Канюхоўскага ясляў-сада - сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.