×

Спазнаць прыроду

11.06.2019 15:29,

Адукацыйнае мерапрыемства “Што мы ведаем аб прыродзе” прайшло ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка і было прымеркавана да XV Рэспубліканскага экалагічнага форуму, які адкрыўся ў Навагрудку 7 чэрвеня.

Квэст-гульня мела мэту выхаваць імкненне захоўваць і аберагаць прыродны свет, прытрымлівацца даступных экалагічных правілаў у жыццядзейнасці і паводзінах.

На гульнявых пляцоўках выхаванцы знайшлі канверты з заданнямі, якія ім трэба было выканаць. Заданні — у форме загадак, гульняў, паласы перашкод, мастацкіх заданняў.

За кожнае правільна выкананае заданне ўдзельнікі атрымлівалі элемент пазла, з якога ім потым трэба было выкласці зашыфраванае слова.

Вольга АНДРЭЙЧЫК,
выхавальнік-метадыст дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка.