×

Сустрэліся з казачнымі героямі

08.01.2020 11:49,

Святочныя мерапрыемствы для вучняў 1—11 класаў прайшлі ў Доцішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна. Безліч казачных герояў дружна сталі ў карагод. Па добрай традыцыі клікалі Дзеда Мароза і Снягурку. Гучалі вершы, песні. Не абышлося і без прыгод нячыстай сілы з галоўнымі гераінямі шустрымі бабкамі ёжкамі.

Асаблівая ўвага — дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў: ім дапамаглі зрабіць маскарадныя касцюмы, падабралі вершы, арганізавалі падвоз.

Напярэдадні прайшоў агульнашкольны конкурс на самую арыгінальную ёлачку. Вынікі падвёў Дзядуля Мароз. Дзевяць незвычайных ёлачак і іх аўтараў адзначылі ў навагоднім віншаванні: кубкі-падарункі будуць дарэчы для кавы ці чаю.

Цудоўны настрой, усмешкі, навагоднія падарункі!.. З Новым 2020 годам!

Ганна ПТАШЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.