×

Свята для ўсіх

02.09.2019 16:55,

Дзень ведаў свята для ўсіх узростаў: для школьнікаў ён свой, для бацькоў, дзядуляў і бабуль звязаны з дзецьмі, а для дашкалят гэта мара, якая стане рэальнасцю. У дашкольных установах у гэты дзень праводзяцца святы, забавы, пазнавальныя гутаркі.

У яслях-садзе № 10 Навагрудка было падрыхтавана і праведзена святочнае мерапрыемства, мэта якога ў тым, каб стварыць радасны настрой пры сустрэчы першага дня восені. У госці да дзяцей прыходзіла старая Шапакляк, разам з ёй дзеці чыталі вершы, спявалі песні, удзельнічалі ў атракцыёнах.

Свята падарыла дашкалятам яркія эмоцыі. З пазітыўным настроем можна пачынаць займацца і пазнаваць шмат цікавага ў новым навучальным годзе.

Алена КОТ,
выхавальніца ясляў-сад № 10 Навагрудка.