×

Свята пяшчоты і прыгажосці

15.03.2019 10:20,

8 Сакавіка — любімае свята ўсіх жанчын: вясна, пяшчота і прыгажосць. Для дзяцей гэта чаканне цуду, весялосці. Падчас падрыхтоўкі выхаванцаў аб’ядноўваюць агульныя перажыванні, у іх выхоўваецца пачуццё калектывізму, фарміруецца дысцыплінаванасць, культура паводзін.

Напярэдадні 8 Сакавіка ў яслях-садзе № 3 Навагрудка прайшлі ранішнікі: гучала шмат цёплых слоў пра мам і бабуль, дзеці танцавалі, чыталі вершы, гулялі, дарылі ўсмешкі.

Весялілі дарослых і дзяцей казачныя героі. Яны прыдумалі розныя заданні і гульні, дзе малыя паказалі кемлівасць і спрыт. Актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах мамы і бабулі, дзеці перажывалі за іх, радаваліся перамозе родных. Напрыканцы дашкаляты павіншавалі мам і бабуль паштоўкамі, якія зрабілі самі.

Ларыса ФАЛЕВІЧ,
выхавальніца ясляў-сада № 3 Нагарудка.