×

Свята ведаў у лагеры

03.09.2019 11:31,

Святочным канцэртам адзначылі Дзень ведаў і пачатак новага навучальнага года ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Лясная паляна”.

Тэма канцэрта была сугучна тэме першага ўрока: “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”. Беларусь за чвэрць стагоддзя сваёй незалежнасці здолела абараніць суверэнітэт, захаваць мір і парадак — асноўная думка мерапрыемства, якая прайшла лейтматывам у палымяных словах вершаў і песень. Знайшлі сваё адлюстраванне ў канцэрце і гонар за краіну, і прыгажосць яе краявідаў, і мілагучнасць роднай мовы.

Святлана ІЗАФАТАВА,
выхавальніца КУП ДРАЦ “Лясная паляна” Смаргонскага раёна.