×

“Турысцкі тымбілдзінг” у клубе “Падлетак”

05.11.2019 11:58,

2 лістапада ў Смаргонскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбылася сустрэча ў раённым клубе Падлетак.

Работнікамі цэнтра творчасці для падлеткаў была прапанавана спартыўна-забаўляльная праграма “Турысцкі тымбілдзінг”.

Удзельнікі падзяліліся на тры каманды, кожная з якіх выконвала спартыўныя заданні і ўдзельнічала ў жартоўных эстафетах. Мэта сустрэчы — паказаць дзецям важнасць умення працаваць у камандзе, адчуваць камандны дух і радасць перамогі.

Усе прапанаваныя конкурсы “Лыжнікі”, “Скакуны”, “Сляпы кот”, “Боўлінг”, “Павадыр”, “Вусень”, “Кальцо” не патрабуюць нейкага складанага рэквізіту, для іх арганізацыі патрэбныя вяроўкі, лыжы, баскетбольны мяч, пластыкавыя бутэлькі, абручы, тканевыя стужкі, інакш кажучы — падручны матэрыял.

У рабоце клуба прыняла ўдзел прадстаўнік інспекцыі па справах непаўналетніх Смаргонскага РАУС, якая расказала пра патрабаванні і правілы знаходжання ў грамадскіх месцах у дзённы і вячэрні час, а таксама аб працы, якая праводзіцца інспекцыяй па прафілактыцы правапарушэнняў.

Арганізатары паказалі, што простыя прадметы могуць стаць атрыбутамі для правядзення масавых спартыўных гульняў у любой моладзевай тусоўцы.

Таццяна ЯРОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.