×

Турызм з маленства

10.07.2019 14:44,

У перыяд летняга аздараўлення прыярытэтны кірунак у спецыяльным яслях-садзе Слоніма — фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная дзейнасць.

Фізкультурна-аздараўленчая работа ўключае ранішнюю гімнастыку, фізкультурныя заняткі (ігравога, сюжэтнага, тэматычнага кірунку), рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні на прагулцы, актыўны адпачынак (фізкультурныя святы, дні здароўя), самастойную рухальную дзейнасць, загартоўванне.

З пачатку лета з мэтай забеспячэння высокага ўзроўню здароўя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, развіцця навыкаў здаровага ладу жыцця, выхавання фізічнай культуры сродкамі дзіцячага турызму ў нас дзейнічае адукацыйная паслуга “Юныя турысты”.

Кіраўнікі адукацыйнай паслугі “Юныя турысты” Л.Суша, кіраўнік фізічнага выхавання, і С.Сахань, настаўнік-дэфектолаг, старанна прадумалі і распрацавалі кожныя заняткі.

На занятках вырашаюцца аздараўленчыя задачы, удасканальваюцца рухальныя і фізічныя навыкі дзяцей, фарміруюцца асновы першых навыкаў здаровага ладу жыцця. Турызм мае вялікі пазнавальны патэнцыял і спрыяе эфектыўнаму і якаснаму засваенню ведаў у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі, а таксама развівае пазнавальныя здольнасці і камунікатыўныя навыкі.

Наведванне заняткаў “Юныя турысты” рэкамендавана практычна кожнаму выхаванцу ва ўзросце ад пяці да сямі гадоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры адсутнасці сур’ёзных паталогій.

Ларыса ЯГОЎДЗІК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці спецыяльнага ясляў-сада Слоніма.