×

Тыдзень добрых спраў

07.08.2019 11:55,

Не сакрэт, што многія сучасныя бацькі лічаць, што ў дзіцяці важна развіваць перш за ўсё прабіўныя рысы характару: настойлівасць, упэўненасць, уменне пастаяць за сябе і пераканаць у сваёй праваце. Безумоўна, у развіцці гэтых якасцей таксама ёсць сэнс. Аднак у апошні час пад увагу ўжо не бярэцца такая якасць, як, напрыклад, дабрыня. Спагадлівасць, шчодрасць, ветлівасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогугэта найважнейшыя характарыстыкі асобы. Як навучыць дзіця быць добрым, адкрытым, прыязным, спагадлівым?

На тыдні добрых спраў у санаторнай сярэдняй групе ясляў-сада № 6 Навагрудка мы развівалі ўяўленне дзяцей аб паняццях “дабро” і “зло”, успаміналі ўсе ветлівыя словы, іх важнасць ў жыцці людзей, паглыблялі ўяўленне дзяцей аб дабрыні.

Увесь тыдзень выхаванцы імкнуліся здзяйсняць толькі добрыя ўчынкі: з велізарнай радасцю выканалі “мару дзяўчынкі, якая жадала зрабіць клумбу”.

Малышы стварылі цудоўны настрой для імяніннікаў группы Міланы і Лізы, “спяклі” торцікі для паходу ў госці. А ў пятніцу дзеці вырашылі зрабіць прыемнае самым родным і блізкім: падарыць партрэт сваёй сям’і.

Алена СТОМА,
выхавальніца ясляў-сада № 6 Навагрудка.