×

У гасці да юбіляра

07.06.2019 14:28,

2019 год шчодры на юбілеі. У гэтым годзе мы адзначаем 975-годдзе з даты першага ўспаміну пра Навагрудак, 75-годдзе ўтварэння Гродзенскай вобласці і самую важную дату 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рыхтуючыся да чарговай экскурсійнай паездкі, мы даведаліся, што ў нас у Беларусі ёсць яшчэ адзін 75-гадовы юбіляр Мінскі аўтамабільны завод, куды мы, навучэнцы сярэдняй школы № 7 Навагрудка, і адправіліся ў госці.

Ад экскурсавода мы даведаліся, што яшчэ да вайны з сярэдзіны 1930-х гадоў на тэрыторыі будучага аўтазавода размяшчалася буйная вайсковая частка Чырвонай Арміі. Амаль адразу пасля вызвалення Мінска з 16 ліпеня 1944-га на аднаўленне майстэрняў для рамонту аўтамабільнай тэхнікі прыйшлі партызаны, якія не змаглі працягнуць удзел у баявых дзеяннях супраць фашысцкай Германіі. 9 жніўня 1944 года было прынята і агучана пастанова Камітэта абароны СССР аб стварэнні ў Мінску аўтарамонтнага камбіната, які ўжо праз пару месяцаў перайшоў ад аднаўлення састарэлых машын да стварэння новых грузавікоў, у канструкцыі якіх выкарыстоўвалі амерыканскія дэталі. З гэтага дня і пачалася гісторыя нашага юбіляра.

А 7 лістапада 1944 гады з канвеера сышоў першы мінскі Studebacker.

Мы змаглі паглядзець усю прадукцыю завода, паменшаныя мадэлі якой захоўваюцца ў музеі. Пра яе ведаюць больш чым у трыццаці краінах свету: у Расіі і іншых краін СНД, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Блізкага Усходу, Цэнтральнай і Паўднёва-ўсходняй Азіі, а таксама краінах ЕС.

Дзеці атрымалі невялікія падарункі ад юбіляра ў выглядзе плакатаў і фатаграфій.

Шкада толькі, што дзецям нельга было наведаць цахі, убачыць на свае вочы канвееры, на якіх ствараюцца такія машыны. Але мы ўпэўнены, што пройдзе не так шмат часу, і многія з нас, магчыма, вернуцца на Мінскі аўтамабільны завод ужо інжынерамі, канструктарамі або іншымі спецыялістамі.

Ірына БУКШТУНОВІЧ,
навучэнка 11 “А класа сярэдняй школы № 7 Навагрудка.