×

У новы навучальны год з добрым сэрцам

02.09.2019 11:44,

Другі год запар у Рэспубліцы Беларусь праходзіць акцыя Букет дабра. Пры ўдзеле ў гэтай акцыі класныя калектывы, бацькі, педагогі могуць аказаць дапамогу міжнароднаму дабрачыннаму фонду дапамогі Шанс”. Фонд Шанс” напярэдаднi 1 верасня запрасіў педагогаў, школьнікаў і іх бацькоў прыняць удзел у акцыі Букет дабра. Фонд прапануе падарыць ад класа 1 добры букет настаўніку на Дзень ведаў, а грошы, не выдаткаваныя на астатнія букеты, пералічыць на лячэнне дзяцей, якія з-за цяжкага захворвання не могуць у гэтым годзе парадавацца першаму школьнаму дню.

Адным са шматлікіх класных калектываў Беларусі, якія вырашылі прыняць удзел у гэтай акцыі 1 верасня 2019 года, стаў 7 “А” клас сярэдняй школы № 7 Смаргоні. Рашэнне дзяцей было падтрымана іх бацькамі і класным кіраўніком, якія таксама прынялі ўдзел у акцыі. Прыбраныя, адкрытыя, з добрым сэрцам, вучні 7 “А” уступаюць у новы навучальны 2019/2020 год. Што ён ім прынясе? Новыя ўзлёты, заваяванне новых вяршынь, расчараванні... Але галоўнае, што гэтыя дзеці ўжо растуць гатовымі дапамагчы, спагадлівымі да чужога гора, міласэрнымі. А за такімі людзьмі будучыня. Упэўнена, што з такіх дзяцей вырастуць сапраўдныя грамадзяне нашай дзяржавы і проста Людзі з вялікай літары.

Наталля АЛЯХНО,
класны кіраўнік 7 А класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні.