×

У рэзідэнцыі беларускага ўладара зімы

09.01.2020 15:34,

Навучэнцы Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы напярэдадні Новга года сустрэліся не з традыцыйным Дзедам Марозам, а з беларускімі гаспадарамі зімы — Зюзяй і Завеяй. Разам з міфічнымі героямі дзеці адправіліся ў падарожжа па рэзідэнцыі Бераст-Зюзі. 

Падчас анімацыйнай праграмы “Новы год з міфічнымі істотамі”, перш чым трапіць да беларускага бога зімы, неабходна было прайсці захапляльны квест па анімацыйных пляцоўках. Хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі актыўнасць, кемлівасць і лоўкасць у займальных прыгодах і забавах, якія падрыхтавалі Гаспадыня Завея і сябры Зюзі — Лешык, Хапуна і Баба-Яга. 

І вось усе выпрабаванні пройдзены, дзеці сустрэліся з Бераст-Зюзяй, які павіншаваў іх і падарыў салодкія падарункі.

Наталля АНІСЕНЯ,
настаўніца пачатковых класаў Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы Бераставіцкага раёна.