×

У “Зубраняці” сяброў не злічыць!

10.07.2019 14:48,

З цікавай, насычанай святочнай праграмай педагогі і выхаванцы Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня” пабывалі ў аздараўленчым лагеры “Малышок” Смаргонскага раёна.

Хлопцы-зубраняты распавялі нам пра дзейнасць цэнтра, пазнаёмілі з некаторымі традыцыямі і законамі, асаблівасцямі, яго сімволікай.

Хлопчыкаў і дзяўчынак нашага лагера госці парадавалі вясёлымі песнямі, танцамі. Усе разам праспявалі “Добры дзень, Зубраня”, выканалі энергічны флэшмоб.

Сустрэча была пазнавальная і запамінальная. Многія загарэліся жаданнем пабываць у краіне дзяцінства, радасці і мары “Зубраня”.

Жадаем цэнтру далейшага росквіту, творчых поспехаў, цікавых ідэй.

Алена ПЕТУХ,
дырэктар лагера Малышок Смаргонскага раёна.