×

Урокі бяспечных паводзін

14.03.2019 17:33,

Праблема абароны насельніцтва ў выпадку надзвычайнай сітуацыі заўсёды звязана з уменнем правільна паводзіць сябе пры пагрозе жыццю і здароўю. Таму першарадная задача ўстановы адукацыі — навучанне падрастаючага пакалення правілам паводзін падчас надзвычайных сітуацый.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” у  Навасёлкаўскім яслях-садзе — базавай школе Слонімскага раёна навучэнцы на інфармацыйных гадзінах паўтарылі правілы паводзін пры эвакуацыі, правілы пажарнай бяспекі, спосабы і сродкі аховы пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, успомнілі правілы карыстання індывідуальнымі сродкамі абароны.

Асабліва ўразіла сустрэча з прадстаўнікамі МНС. Пасля практычнай адпрацоўкі плана эвакуацыі ва ўстанове начальнік аддзела, падпалкоўнік унутранай службы Аляксей Віктаравіч Грынжэўскі правёў урок бяспекі з навучэнцамі і педагогамі. У цікавай і даступнай форме даведаліся, да чаго можа прывесці парушэнне правілаў бяспекі, неасцярожнае абыходжанне з агнём і што трэба рабіць, каб трагедыі не адбылося. Асаблівая ўвага была ўдзелена ўважліваму стаўленню да ўласнай бяспекі і бяспекі блізкіх.

У рамках займальнай віктарыны “Усё пра бяспечныя паводзіны” вучні даведаліся аб карысці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пазнаёміліся з прынцыпамі іх работы, паўтарылі асноўныя правілы бяспекі ў школе і дома. Інспектар Яўген Пятровіч Максімовіч правёў прэзентацыю відэаролікаў з інфармацыяй пра бяспечныя паводзіны ў побыце, аб пажарнай бяспецы, пазнаёміў з мабільным дадаткам. У завяршэнні размовы работнікі МЧС уручылі навучэнцам наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Гутарка аб правілах бяспечных паводзін у побыце і ў навучальнай установе прымусіла задумацца аб уласных паводзінах і даць ацэнку сваім ведам асноў бяспекі жыццядзейнасці.

Таццяна ЛІШЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.