×

“Вада-вадзіца, наша жывіца!”

10.07.2019 14:30,

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці прайшоў дзень вады “Вада-вадзіца, наша жывіца!”.

Чытаючы вершы, адгадваючы загадкі, адказваючы на пытанні віктарыны, выхаванцы прадэманстравалі інтэлектуальныя і мастацкія здольнасці, тым самым замацавалі веды, дзе жыве вада, навошта яна патрэбна, што людзі робяць з вадой, дзе на зямлі яна сустракаецца, ці ёсць вада на небе, чаму трэба берагчы ваду.

А задорныя спаборніцтвы і вясёлыя эстафеты “Злаві рыбку”, “Чый шарык хутчэй усплыве?”, “Дружны ручаёк”, “Хто надзьме найбольшую бурбалку?” спрыялі настрою і бадзёрасці.

Ала ГІРЫС,
выхавальніца Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.