×

Валанцёры спяшаюцца на дапамогу

11.09.2019 14:59,

Валанцёрскі атрад Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна “Па закліку сэрца” — гэта добраахвотнае аб’яднанне школьнікаў, якія выказалі жаданне аказваць дапамогу і падтрымку розным сацыяльным катэгорыям насельніцтва.

Валанцёрскі атрад нашай установы рэгулярна прымае ўдзел у акцыях і праектах экалагічнай, спартыўнай, сацыяльнай накіраванасці, такіх як “Нашы дзеці”, “Любім Беларусь”, “Вузялок на памяць”, “Утульны двор — цёплы дом”, “Добрае сэрца — ветэрану!”, “Клопат” і інш.

Вось і ў пачатку верасня валанцёры правялі агітацыйную работу сярод адзінокіх людзей сталага ўзросту з мэтай прапаганды аховы жыцця і маёмасці. Школьнікі падрыхтавалі і распаўсюдзілі лістоўкі “Як зберагчы сябе ад махляроў”. 

Наталля СКВАРАДА,
настаўніца пачатковых класаў Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.