×

Верце ў цуд, і ён абавязкова адбудзецца

10.01.2020 15:37,

Штогод педагогі, навучэнцыі  і іх бацькі Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна прымаюць актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі “Цуды на Каляды”, што стала добрай традыцыяй. Ніхто не застаецца ўбаку, а ўсе збіраюць цацкі, кнігі, канцылярскія тавары, слодкія падарункі для таго, каб потым передаць тым, хто верыць у цуд.

У час правядзення акцыі было сфарміравана 39 падарункаў. Пакеты атрымалі выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі ў Бераставіцы ў час гульнявой праграмы “Добры дзень, Новы год”, а таксама дзеці з мнагадзетных, малазабяспечаных, няпоўных сямей мікрараёна ўстановы ў час акцыі “Сюрпрыз ад Дзеда Мароза і Снягуркі”. 

Не забыліся цімураўцы атрада “Сонечныя промні” і валанцёры атрада “Данка” пра ветэранаў працы і інвалідаў. У час акцыі-віншавання “Каб пачуцці добрыя сагрэлі” дзеці наведалі Макараўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, а ў час акцыі міласэрнасці “Калядны звон” віншаванне атрымалі ветэраны працы. Добрая традыцыя дапамагла не толькі стварыць святочны настрой, але і паверыць у цуд. Хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць дзецям і іх бацькам за ўдзел у акцыі. Добрыя справы на карысць іншых робяць свет дабрэйшым!

Алена БУДНІЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.