×

Восеньскія забавы

01.11.2019 16:15,

У яслях-садзе № 10 Смаргоні для выхаванцаў старшых груп прайшлі восеньскія забавы. І хоць за акном было па-асенняму холадна, у нашым утульным зале панавала цёплая, жыццярадасная атмасфера.

У госці да выхаванцаў прыйшла прыгажуня Восень. Яна прынесла з сабой падарункі, прывяла гасцей — лясных жыхароў, прыгатавала для дзяцей весёлыя гульні, заданні і запрасіла адправіцца ў восеньскі лес. З якім запалам хлопчыкі і дзяўчынкі збіралі грыбы для вавёрачкі, упрыгожвалі дрэвы ў рознакаляровыя ўборы! А больш за ўсё ім спадабалася гульня “Перадай шышку”, дзе яны з задавальненнем паказалі свае танцавальныя здольнасці.

Дзеці спявалі, вадзілі карагоды, чыталі вершы. Час прайшоў непрыкметна. Мерапрыемства атрымалася насычанае, яркае і запамінальнае. Удзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Смаргоні.