×

Востраў патрыётаў

11.06.2019 14:29,

Ужо не першы год гасцінна адчыняе дзверы школьны аздараўленчы лагер у Вераб’евіцкім ВПК дзіцячы сад — базавая школа Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Сёлета асноўны кірунак дзейнасці лагера “Востраў патрыётаў” — грамадзянска-патрыятычны.

На працягу тыдня дзеці мелі магчымасць праявіць найлепшыя якасці, уменні і навыкі. Дзень здароўя падарыў спартыўнае свята “Не перавяліся яшчэ асілкі на зямлі беларускай”, дзе ў цікавых конкурсах выявілі самага дужага, спрытнага і смелага.

У забаўляльным парку “Поле цудаў. Па здароўе ў сад і агарод” выхавальнікі расказалі пра карысныя якасці садавіны і агародніны. У тэматычны дзень “Зямлянам чыстую планету” паўдзельнічалі ў экабуме “Чыстая планета”, экалагічным падарожжы вакол свету. У дзень ведаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Заўтра была вайна”. У дзень дабра ўдзельнічалі ў акцыі “Ветэран жыве побач”, з задавальненнем прадэманстравалі свае здольнасці ў хіт-парадзе “Гэтыя песні пелі на вайне”.

Наперадзе яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў, якія дапамогуць дзіцяці адкрыць у сабе станоўчыя якасці, адчуць значнасць асабістага “я”, павысіць самаацэнку і адчуць сябе сапраўднымі грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы.

Алена АМЕЛЬЯНОВІЧ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вераб’евіцкага ВПК дзіцячы сад — базавая школа Навагрудскага раёна.