×

Вучылі бяспецы

10.09.2019 14:46,

Бяспека дзяцей — галоўнае, аб чым так перажываюць бацькі. Таму абавязак выхавальнікаў у дашкольнай установе растлумачыць элементарныя правілы бяспекі, навучыць уменню паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях, прывіць агульнапрынятыя правілы паводзін, развіваць адказнасць і самастойнасць.

Верасень у Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці пачаўся з дня бяспекі. У групу да дзяцей пад гукі сірэны прыехала пажарная машына. Машына была незвычайнай. Яна прывезла дзецям шмат цікавых заданняў. Заданні “Збяры святлафор”, “Назаві дарожныя знакі” дапамаглі дзецям замацаваць правілы паводзін на дарозе. Віктарына “Гатоўнасць 101” раскрыла творчы патэнцыял дзяцей. Яны з асаблівым захапленнем адгадвалі загадкі, вырашалі праблемныя сітуацыі па правілах пажарнай бяспекі.

У канцы мерапрыемства хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. За выдатнае веданне правілаў бяспекі пажарная машына падарыла дзецям дыск з мультфільмам “Чароўная кніга МНС”. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Дзень бяспекі скончыўся, але запомніцца ім надоўга.

Наталля АПАЛОНІК,
выхавальніца Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна.