×

Вучымся адзін у аднаго

22.08.2019 14:41,

Вось і пачынаецца чарговы навучальны год. Якія нашы планы на будучы? Якія важныя моманты неабходна абмеркаваць? На ўсе гэтыя пытанні былі дадзены адказы падчас работы жнівеньскай секцыі педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі, якая прайшла 21 жніўня на базе ясляў-сада № 6 Навагрудка.

Безумоўна, найважнейшым сродкам павышэння педагагічнага майстэрства педагогаў з’яўляецца метадычная работа секцыі. Падчас яе правядзення ў жнівені педагогі пазнаёміліся з нарматыўнымі дакументамі на 2019/2020 навучальны год, абмяняліся вопытам і меркаваннямі. Асаблівая ўвага ўдзялялася бяспечнаму знаходжанню дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, а таксама санітарным нормам і правілам.

Прааналізаваўшы работу секцыі, варта адзначыць, што тэматыка пасяджэння адлюстроўвала асноўныя праблемныя пытанні, якія стаяць перад кожным педагогам. Наперадзе ўсіх чакае новы навучальны год, і кожны з удзельнікаў па заканчэнні секцыі пажадаў сваім калегам прадуктыўнай і цікавай працы.

Ірына МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.