×

Вучымся ў беларускай хатцы

15.05.2019 14:02,

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці гістарычную спадчыну выхаванцы засвойваюць праз куток "Беларуская хатка".

Калі хто з вас бываў у вёсцы, то заўважаў, што раней у хаце быў толькі адзін пакой, каб было цяплей. Галоўнай у хаце была печ, побач з ёй, у кутку, знаходзіўся качарэжнік — месца, дзе гаспадыня ставіла вілкі для гаршкоў, качаргу, чапялу, памяло, мяцёлку.

Кожная гаспадыня імкнулася ўпрыгожыць сваю хату. З дапамогай тканых дываноў, посцілак, вышытых абрусаў, ручнікоў інтэр’ер хаты набываў непаўторную адметнаць.

Дашкольны ўзрост — найбольш спрыяльны перыядам для фарміравання ўяўленняў аб родным краі, яго спадчыне.

У нашай дашкольнай установе педагогі часта выкарыстоўваюць куток “Беларуская хата” як для спецыяльна арганізаванай дзейнасці, так і ў нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў падчас арганізацыі заняткаў па выхаванні любові да Радзімы, беларускага народа, падчас заняткаў па гісторыі і культуры.

Наталля АПАЛОНІК,
выхавальнік Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.