×

Вясновыя віншаванні

13.03.2019 15:07,

Вясновым настроем і творчасцю былі напоўнены дні напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка ў яслях-садзе № 11 Навагрудка. Кранальнае відэавіншаванне, напоўненае пяшчотай і добрымі словамі, падрыхтавалі дзеці для любімых мам, бабуль і сястрычак.

Выхаванцы старэйшага ўзросту правялі акцыю “Павіншуем педагогаў” і ўручылі сувеніры, вырабленыя сваімі рукамі.

На працягу тыдня выхаванцы са сваімі матулямі маглі прыняць удзел у вясновай фотасесіі з роставымі кветкамі, створанымі педагогамі садка.

У кожнай групе дзеці з радасцю і натхненнем зрабілі паштоўкі, падарункі, намалявалі партрэты мам.І, вядома, не абышлося без музычных свят у кожнай групе, якія былі напоўнены ўсмешкамі і дзіцячым смехам.

Таццяна КВЕТКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 11 Навагрудка.