×

Вясёлае і гарэзлівае свята

15.03.2019 15:40,

Масленіца — самае вясёлае, шумнае і любімае народнае свята. Гэта гарэзныя і смачныя дні, поўныя запалу, гэта вясёлыя праводзіны зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды.

Сімвалы свята — сонца, бліны і пудзіла Масленіцы.

У яслях-садзе № 13 Смаргоні святкаванне Масленіцы даўно ўжо стала добрай традыцыяй. Вясёлае свята не пакінула нікога абыякавым. Конкурсы, вершы, карагоды і песні прыцягвалі ўвагу не толькі дзяцей, але і мінакоў, якія, спыняючыся, з цікавасцю назіралі за дзеяй.

Не толькі дзеці прымалі актыўны ўдзел у свяце, але і дарослыя, якія таксама пускаліся ў скокі. З захапленнем дзеці праганялі зімачку-зіму і з радасцю сустракалі прыгажуню вясну.

Традыцыйна свята скончылася частаваннем смачнымі і духмянымі блінамі.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.