×

Выбіраем жыццё без наркотыкаў

02.11.2019 15:58,

З мэтай узмацнення антынаркатычнай прапаганды сярод вучняў і бацькоў, удасканалення ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі, сям’і і грамадскасці па пытаннях фарміравання ў вучняў стойкага непрыняцця ўжывання і распаўсюджання наркотыкаў з 26 па 31 кастрычніка ва Уселюбскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Навагрудскага раёна праходзіла асенняя антынаркатычная акцыя “Місія — жыццё”.

У рамках тыдня ўрокі інфарматыкі пачыналіся праглядам відэаролікаў “Як працуюць наркотыкі”, “Твой выбор”, “Зрабі правільны выбар” аб шкодных наркатычных рэчывах, наступствах іх ужывання. Такія відэаролікі дэманстраваліся па тэлевізары ў фае 1 паверха для вучняў пачатковых класаў.

Прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, урокі маральнасці, гадзіны здароўя пад адзіным лозунгам “Ні сёння, ні заўтра, ні цяпер і ніколі” па прафілактыцы шкодных звычак.

Найбольш цікавым момантам акцыі было правядзенне флэшмобу “Жыццё — без наркотыкаў”.

Члены валанцёрскага атрада “Пазітыў” М.Урбановіч і Я.Конан правялі акцыю “Век без наркотыкаў” (выраб і распаўсюджанне антынаркатычных лістовак ва ўстанове і на вуліцах аг. Уселюб).

Завяршальным мерапрыемствам стаў Дзень здароўя “Спартыўныя гульні і эстафеты”.


Алена КЛІМЕНКА,
класны кіраўнік 11 класа Уселюбскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.