×

Выступаюць “Мовазнаўцы”

13.02.2020 16:39,

Агітбрыгада “Мовазнаўца”, якая складаецца з выхаванцаў беларускамоўнай сярэдняй групы, пачала дзейнічаць у яслях-садзе № 9 Ваўкавыска з пачатку гэтага навучальнага года пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі І.Ф.Васільнячык.  

Пераказ невялікіх па аб’ёме беларускіх народных казак, вершаў, фальклорных твораў, рэкамендаваных вучэбнай праграмай дашкольнай  адукацыі, суправаджаецца інсцэніроўкамі, песнямі, танцамі. Тэматыка выступленняў разнастайная: “Лістападны перыяд”, “Як нам у садзе весела жывецца”, “Беларусь  мая сінявокая”, “Восеньскі кірмаш”.  

11 лютага агітбрыгада выступіла перад выхавальнікамі дашкольнай адукацыі раёна з праграмай “Славутаму пісьменніку Якубу Коласу прысвячаецца”. Паэт любіў кожную пару года. Восень і зіма, вясна і лета пакінулі ў сэрцы пісьменніка непаўторныя вобразы прыгажосці. Дзеці з задавальненнем выконвалі вершы паэта “Раніца вясною”, “На лузе”, “Восень”, “Зіма” , “ На рэчцы зімою” , “Вясна”, “Храбры певень”, “У полі”.

Агітбрыгада — новая форма ўзаемадзеяння з выхаванцамі, якая падштурхнула і дарослых, і дзяцей да свядомага жадання запомніць новыя словы, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю адкрыцця з сябрамі і бацькамі.

Святлана ЮШКО,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 9 Ваўкавыска”.