×

Вывучаем гісторыю малой радзімы

13.02.2020 16:40,

Любоў да радзімы пачынаецца з ведання гісторыі. Навучэнцы Крэўскага ясляў-сада — сярэдняй школы з задавальненнем вывучаюць гісторыю малой радзімы — Смаргоншчыны.

Нядаўна яны наведалі выставу “Табе, Смаргоншчына, край любы, дарагі” ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Споўнілася 80 гадоў, як быў утвораны Смаргонскі раён. Восем дзесяцігоддзяў людзі сваёй працай праслаўляюць яго.

Фотаздымкі і арыгінальныя дакументы, прадметы быту і ўзнагагароды, лісты пашаны і кнігі аўтараў, жыхароў нашага раёна расказваюць пра мінулае і сучаснае нашай Смаргоншчыны.

Жанна АРАКЧЭЕВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры Крэўскага ясляў сада — сярэдняй школы Смаргонскага раёна.