×

Вывучалі азбуку дарог

09.09.2019 14:53,

У яслях-садзе № 13 Смаргоні прайшоў адзіны дзень бяспекі. Мэта мерапрыемства — павышэнне стану і культуры бяспекі жыццядзейнасці, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей з прычыны пакідання іх без нагляду.

Дзецям і іх бацькам супрацоўнікі ясляў-сада ў гульнявой форме расказвалі аб бяспецы. Дарослыя праходзілі тэсціраванне на веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці, гулялі ў “Куб бяспекі”, навучаліся правілам карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і вывучалі знакі пажарнай бяспекі, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Азбука дарог”, квест-гульні “Формула бяспекі”. У іх была магчымасць абыграць розныя сітуацыі небяспечных паводзін сумесна з дзецьмі.

Малышы складвалі мазаіку, рабілі размалёўкі з героямі мультфільма “Чароўная кніга” і прымяралі на хуткасць баявую вопратку пажарнага-ратавальніка.

Для супрацоўнікаў дзіцячай установы была праведзена гутарка па пытаннях гарантавання бяспекі жыццядзейнасці. А ў завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі рабілі памятныя здымкі і атрымлівалі прызы і наглядна-выяўленчую прадукцыю. 

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.