×

Я маю права

25.11.2019 14:44,

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна быў арганізаваны конкурс малюнкаў “Мае правы”, у якім прынялі ўдзел не толькі выхаванцы дашкольнай установы, але і іх бацькі.

Мэта конкурсу — фарміраванне прававой культуры і творчых здольнасцей дзяцей, іх уцягванне ў занятак мастацкай творчасцю.

У малюнках дашкольнікі адлюстравалі свае правы, правы маленькага грамадзяніна.

Алена ЗЮЗЬКОВА,
выхавальніца Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.