×

З казкай да ведаў

02.09.2019 16:06,

2 верасня ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прайшоў Дзень ведаў, які наведалі казачныя персанажы.

Кот Вучоны падрыхтаваў кніжную выставу, Мышаня пераканалася, што выхаванцы ўмеюць і жадаюць дапамагаць дарослым, з лісой Алісай дзеці пагулялі ў вясёлыя гульні, а Нязнайку ўпэўнілі ў неабходнасці атрымліваць новыя веды.

Спадзяёмся, што новы навучальны год пройдзе арганізавана і весела, як і яго пачатак.

Вольга АНДРЭЙЧЫК,
выхавальніца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка.