×

З клопатам аб старэйшым пакаленні

04.10.2019 14:57,

Штогод першага кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Гэта дзень чалавечай мудрасці, сталасці, клопату аб тых, у каго за плячыма немалы жыццёвы шлях. Як прыемна пажылым людзям, калі ў гэта свята іх усюды ўшаноўваюць і адорваюць падарункамі!

Апошняя субота верасня ў сярэдняй школе № 7 Смаргоні была прысвечана дню пажылых людзей. Запланаваныя мерапрыемствы накіраваны на ўдзячнасць і павагу падрастаючага пакалення да старэйшых. Вучні 2 “Б” класа сабраліся для ўдзелу ў калектыўнай творчай справе, у ходзе якой былі выраблены віншавальныя паштоўкі. Цэлую гадзіну з вялікай ахвотай і стараннасцю маленькія майстры выразалі, клеілі, дэкаравалі свае работы, каб у свята падарыць часцінку свайго сэрца тым, хто мае патрэбу ў нашай увазе і клопаце, — пажылым людзям.

Хай беражлівае стаўленне да людзей старэйшага пакалення стане справай не аднаго ўрачыстага, святочнага дня, а штодзённым абавязкам кожнага з нас.


Наталля СЕМЯНОВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 7 Смаргоні.