×

З любоўю да вас, настаўнікі!

08.10.2019 16:04,

Дзень настаўніка — цёплае і па-асабліваму эмацыянальнае свята. Напярэдадні гэтага дня ў сярэдняй школе № 5 Навагрудка з самай раніцы панавала па-асабліваму святочная і ўрачыстая атмасфера.

Ужо на парозе школы сваіх настаўнікаў дзеці сустракалі кветкамі. На першым паверсе навучэнцы ўсіх класаў прадставілі вялікую віншавальную паштоўку, у якой выказалі любоў, падзяку і павагу сваім настаўнікам. Цэлы дзень гучалі для педагогаў словы ўдзячнасці, пажаданні моцнага здароўя і поспехаў у нялёгкай настаўніцкай працы.

Падчас канцэрта “З любоўю да вас, настаўнікі!” музычныя віншаванні юных артыстаў стварылі ў зале атмасферу сапраўднага свята. Нечаканым сюрпрызам напрыканцы свята для педагогаў стала ўзнагароджанне ганаровымі медалямі ў жартоўных намінацыях.


Аляксандра БУЖЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 5 Навагрудка.