×

За бяспеку разам!

01.11.2019 15:41,

У перыяд з 16 кастрычніка па 1 лістапада ў Навагрудскім раёне праходзіла міжведамасная рэспубліканская акцыя “За бяспеку — разам!”. Штодня рэйдавыя групы  правяралі дамы грамадзян і расказвалі, якія нормы бяспекі трэба выконваць, каб не трапіць у спіс пагарэльцаў.

Мэты акцыі — папярэджанне пажараў, прафілактычная работа з людзьмі, здольнымі да ўчынення правапарушэнняў, а таксама дапамога сацыяльна неабароненым. Правяраліся дамы мнагадзетных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, адзінокіх састарэлых. У складзе рэйдавых груп — ратавальнікі, міліцыянеры, педагогі, работнікі сельсаветаў, сацыяльнага абслугоўвання, энерганадзору, бальніцы, газавай гаспадаркі.

У рамках раённай акцыі “За бяспеку — разам” у Вераб’евіцкім дзіцячым садзе — базавай школе Навагрудскага раёна прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны. Вучні 9 класа пры выкарыстанні прыёму “Роўны навучае роўнага” правялі з вучнямі 5 класа заняткі па электра- і пажарнай бяспецы, паглядзелі мультымедыя “Як паводзіць сябе на пажары”.Таксама быў праведзены суботнік па ачыстцы тэрыторыі школы ад гаручых матэрыялаў.

У ходзе наглядных заняткаў вучні яшчэ раз паўтарылі, як весці сябе ў пэўных жыццёвых сітуацыях, звязаных з небяспекай, выпрацавалі алгарытм дзеяння і склалі памяткі.

Вольга РАДЧАНКА,
дырэктар Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.