×

За чысты лес разам!

05.11.2019 12:07,

Чысты лес” — пад такой назвай 2 лістапада прайшла ў Смаргоні традыцыйная сумесная працоўная акцыя раённага дзіцячага парламента і раённага Савета дэпутатаў.

Парламентарыі школ горада разам з дарослымі ачысцілі ад смецця лесапаркавую зону ўздоўж чыгункі па вуліцы імя В.Роўды. За некалькі гадзін працы ўдзельнікі акцыі сабралі 26 вялікіх пакетаў смецця.

Спадзяёмся, што акцыя “Чысты лес” зверне ўвагу жыхароў Смаргоні на неабходнасць захавання чысціні лесапаркавых зон і ўсёй навакольнай прыроды.

Анжэла АСКІРКА,
метадыст Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.