×

Зачыняй мацней кран, каб не выцек акіян!

25.03.2020 16:35,

Менавіта пад такім дэвізам у яслях-садзе № 37 Ліды прайшла прыродаахоўная акцыя, галоўная мэта якой – фарміраванне асноў водазберажэння ў дзяцей і іх бацькоў.

Акцыі папярэднічалі разнастайныя мерапрыемствы. Найбольш цікавымі для дзяцей былі конкурс малюнкаў “Дзе жывуць кроплі ў дзіцячым садзе?”, гутаркі “Навошта чалавеку вада?”, “Якія вадаёмы на нашай планеце ты ведаеш?” і фотавыстава “Як мы эканомім ваду дома”.

У дзень правядзення акцыі агітгрупа, у якую ўвайшлі выхаванцы старэйшага ўзросту, прайшлася па дзіцячым садку з агітацыяй берагчы ваду. Для сваіх маленькіх сяброў яны падрыхтавалі вершы, расказалі аб неабходнасці зачыняць краны і тым самым эканоміць расход вады. Звярнулі ўвагу і на тое, што вада патрэбна ўсяму жывому на планеце і кожны можа зберагчы хоць бы кроплю.

Самыя смелыя і актыўныя малыя працягнулі сваю агіткампанію і за тэрыторыяй дзіцячага садка. З мэтай прыцягнення ўвагі бацькоў і жыхароў мікрараёна да праблемы захавання водных рэсурсаў распаўсюдзілі з рук у рукі буклеты “Беражыце ваду!”. Спадзяемся, што праца нашых актывістаў не прайшла дарма і заставіць задумацца аб неабходнасці беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў.

Вольга ВАРОШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 37 Ліды.