×

Жыццё без шкодных звычак

10.07.2019 14:33,

5 ліпеня ў аздараўленчым лагеры “Тэхнарыкі" Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі быў прысвечаны здароўю.

Дзень пачаўся з парад дасведчаных супрацоўнікаў (SOS) “Чысціня — залог здароўя”. У рамках абласной акцыі “Лета — на здароўе” наш лагер наведалі госці з Ваўкавыскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якія распавялі пра складнікі здаровага ладу жыцця, аб прафілактыцы наркаманіі і тытунекурэння.

Госці правялі з дзецьмі гульню “Збяры сваё здароўе сам”. Усе атрымалі інфармацыйныя закладкі, якія будуць нагадваць аб захаванні здароўя.

Шмат уражанняў выклікалі мультфільм пра шкоду курэння і складанне коміксу “Адзін дзень з жыцця шкоднай звычкі”.

Таццяна ДОЎКША,
метадыст Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.