×

Зладзяць танцы на Крыўлянцы

25.03.2020 16:31,

Кампанія А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у гэтым навучальным годзе рэалізуе праект “Першыя”.

У рамках праекту праходзіў агульнарэспубліканскі конкурс ідэй для навучэнцаў ІХ–ХІ класаў у чатырох напрамках: тэхналогія, культура, інклюзія і экалогія. Удзельнікам конкурсу неабходна было распрацаваць ідэю праекту ў адным з гэтых напрамкаў і прадставіць яго ў выглядзе публічнага выступлення ў фармаце навуковых канферэнцый TED.

Нарэшце сталі вядомыя імёны фіналістаў праекту “Першыя”. Арганізатары конкурсу атрымалі больш за сотню ролікаў з арыгінальнымі ідэямі і цікавымі праектамі. Навучэнка ХІ класа Крэўскіага ясляў-сада –сярэдняй школы Кацярына Янголь прыняла ўдзел у конкурсе з праектам “Танцы на Крыўлянцы” і прайшла ў фінал конкурсу. Галоўная ідэя яе праекту – раскрыць і зберагчы хараство прыроды малой радзімы, натхніць іншых на захаванне прыроды свайго краю.

– На першым этапе мы пагаворым з мясцовымі жыхарамі пра важнасць клопату аб наваколлі, знойдзем аднадумцаў. Пасля ўсе разам выйдзем на ачыстку ракі ад смецця. А напрыканцы зладзім “Танцы на Крыўлянцы!” – расказала Кацярына.

Віншуем навучэнку нашай установы! Хутка яна пазнаёміцца з ментарамі і пачне рыхтавацца да свайго выступлення на маштабнай канферэнцыі [email protected], правядзенне якой запланавана на май. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

Таццяна ВАРЫЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа” Смаргонскага раёна.