×

Знаўцы Беларусі

14.03.2019 17:18,

У час конкурснай праграмы КВЗ “Знаўцы Беларусі” выхаванцы дзвюх каманд “Валошка” і “Рамонак” паспаборнічалі і прадэманстравалі свае веды аб роднай краіне.

Дзеці чыталі вершы і прымаўкі пра Беларусь, яе прыгажосць, шчырых жыхароў, прыроду. Складалі пазлы-карту “Беларусі”, адгадвалі загадкі, пазнавалі сімвалы Беларусі, адказвалі на пытанні пра геаграфічнае месцазнаходжанне і этнаграфію беларусаў.

Такая актыўная форма работы дае магчымасць не толькі замацаваць веды пра сваю краіну, але і праявіць творчыя здольнасці, ініцыятыву, узаемавыручку, атрымаць зарад бадзёрасці, адчуць сябе маленькім грамадзянінам.

Ала ГІРЫС,
выхавальніца Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна.