×

Зрабіць цуд

04.01.2020 14:47,

У навагоднія святы хочацца, каб спраўдзіліся самыя запаведныя мары і здзейсніўся неверагодны цуд. Асабліва пра гэта мараць дзеці. Падарыць выхаванцам Навагрудскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра адчуванне цуду і настрой свята вырашылі навучэнцы і настаўнікі сярэдняй школы № 5 Навагрудка. Акцыя “Цуды на Каляды” нікога не пакінула абыякавым.

На працягу трох тыдняў у школе збіралі падарункі. Дарослыя прыносілі настольныя гульні і канцылярскія тавары, а навучэнцы — цацкі і прысмакі. Кожнаму хацелася арганізаваць выхаванцам сапраўднае свята і стаць для іх Дзедам Марозам. 

Было радасна бачыць шчырыя ўсмешкі і шчаслівыя вочы дзяцей. Усім спадабаліся падарункі. Бо яны збіраліся з асаблівай любоўю і падораны ад чыстага сэрца.

Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 5 Навагрудка.