×

“Белка”, “Кенгуру”, “Буслік”

23.12.2019 12:02,

Для вучняў сярэдняй школы № 45 Магілёва назвы “Журавлик”, “Буслік”, “Кенгуру”, “Белка” — не толькі прадстаўнікі жывёльнага свету. Гэта таксама назвы інтэлектуальных конкурсаў, якія праводзіць грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя “Конкурс”.

Навучэнцы з нецярпеннем чакаюць дні правядзення конкурсаў, падвядзенне вынікаў, узнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў. Важна таксама, што ў дадзеных конкурсах няма тых, хто прайграў. Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік атрымлівае прыз “для ўсіх”.

Прымаючы ўдзел у інтэлектуальных конкурсах, педагогі нашай школы імкнуцца развіваць інтэлект і эрудзіраванасць вучняў, запальваючы іскрынку цікавасці да ведаў.

Вікторыя ПАЛУЯН,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 45 Магілёва.