×

Да пабачэння, чароўнае лета

29.08.2019 15:15,

29 жніўня ў Антонаўскім яслях-садзе Чавускага раёна прайшла забаўка “До свидания, лето красное!”. Як і на любым свяце, у дзяцей была магчымасць спяваць песні, чытаць вершы, танцаваць і гуляць у вясёлыя рухавыя гульні. Дапамагалі дзецям Лета і Злючка-калючка.

Лагарытмічная гульня “Лета” нагадала пра тое, чым малышы займаліся летам. Вясёлыя спаборніцтвы “Па грыбы, па ягады”, “Вусень”, “Заячая дыстанцыя”, “Знайдзі пару па стужачцы” дазволіла дзецям паказаць спрыт і хуткасць. Гульні чаргаваліся з музычнымі нумарамі і вершамі.

У канцы забавы Лета прыгатавала гасцінцы: кошык яблыкаў. Ці спадабалася свята дзецям? Усё зразумела па іх тварах!

Алена ЧУБАРАВА,
настаўніца-дэфектолаг Антонаўскага ясляў-сада Чавускага раёна.