×

Да роднай мовы з дзяцінства

05.02.2020 11:36,

У яслях-садзе № 5 Чавус прайшоў тыдзень беларускай мовы. У 2019/2020 навучальным годзе ў нашай установе пастаўлена задача развіваць фізічныя якасці з дапамогай беларускіх народных гульняў.

Тыдзень атрымаўся змястоўны: тэматычныя заняткі, чытанне беларускай мастацкай літаратуры, музычныя забавы. Сумесна з бацькамі выхаванцы першай малодшай групы зрабілі калектыўны выраб з прыроднага матэрыялу “Беларуская вёска”, выхавальнікі групы выпусцілі насценгазету.

Выхавальнікі старшых груп правялі адкрытыя заняткі на беларускай мове, далі кансультацыі для бацькоў. Выхавальнік 2-й малодшай групы № 1 правяла майстар-клас па вырабе лялькі Дзеда Лявона і бабулі Лявоніхі ў нацыянальным стылі.

Тыдзень беларускай мовы ў нашай дашкольнай установе — ужо традыцыя. Ведаць сваю родную мову гэтак сама важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам.

Ала ЗВАНАРОВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 5 Чавус.