×

Да сяброўства праз творчасць

14.03.2020 13:05,

Адкрыты фестываль творчасці замежных студэнтаў “Дружба народаў” адбыўся на Магілёўшчыне.

Фестываль, арганізатарам якога выступае Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, сабраў шматлікіх канкурсантаў трынаццаты раз. Сёлета ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі Туркменістана, Камеруна, Азербайджана, Кітая, Шры-Ланкі, Судана, Ірака, Лівана, Егіпта, Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана, якія зараз з’яўляюцца студэнтамі беларускіх УВА.

Свае таленты ўдзельнікі дэманстравалі ў вакальна-харавой, інструментальнай і вакальна-інструментальнай творчасці, харэаграфічным і тэатральным мастацтве. Лепшых вызначылі падчас выніковага гала-канцэрта. Перамогі заслугоўвалі ўсе, таму практычна ні адзін канкурсант не пакінуў фестываль без прызоў і ўзнагарод.

Фестываль “Дружба народаў” праводзіцца на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта з 2008 года. Яго асноўная мэта — наладжванне новых творчых кантактаў, узаемаразумення паміж моладдзю з розных краін, распаўсюджванне і адраджэнне нацыянальных традыцый.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота аўтара.