×

Далучаем да беларускай мовы з дзяцінства

23.01.2020 15:22,

У яслях-садзе № 5 Чавус прайшоў тыдзень беларускай мовы. Удзельнічалі ўсе ўзроставыя групы, педагогі, работнікі дзіцячага сада.

Тыдзень атрымаўся вельмі змястоўны: тэматычныя заняткі, чытанне беларускай мастацкай літаратуры, музычныя забавы “Сустрэча каля самавара”, “У гасцях у бабулі Алены”, фізкультурнае свята “Каляды” і г. д.

Сумесна з бацькамі выхаванцы першай малодшай групы зрабілі калектыўны выраб з прыроднага матэрыялу “Беларуская вёска”, а затым выхавальнікі выпусцілі насценгазету.

Выхавальнікі старшых груп правялі адкрытыя заняткі на беларускай мове, выпусцілі кансультацыі для бацькоў. Выхавальнік 2-й малодшай групы № 1 правяла майстар-клас па вырабе лялек Дзеда Лявона і бабулі Лявоніхі ў нацыянальным стылі.

Тыдзень беларускай мовы ў нашай дашкольнай установе — традыцыя. Родная мова — гэта і гісторыя Беларусі, і народныя абрады, і фальклор. Такія мерапрыемствы даюць магчымасць дзецям пазнаёміцца ​​з культурай нашай краіны і асэнсаваць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі і яе культуры.

Ала ЗВАНАРОВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 5 Чавус.