×

Добры дзень, Масленіца!

19.03.2019 15:17,

Масленіца — радаснае і светлае свята, якое прыйшло з язычніцкай Русі. Гэта яшчэ і праводзіны зімы, чаканне вясновага цяпла, абнаўленне прыроды. Людзі спакон веку ўспрымалі вясну як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыццё ўсяму жывому.

Святкаванне Масленіцы стала добрай традыцыяй у Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Чавусаў. 6 сакавіка на масленічным тыдні ў госці да нашых дзяцей прыйшлі маладыя інваліды раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Усіх гасцей чакала масленічная баба з блінамі, духмяным чаем і мноствам розных пачастункаў. На свяце прысутныя даведаліся пра гісторыю паходжання Масленіцы, традыцыі і звычаі святкавання вясновых святаў у розных краінах свету.

У завяршэнні свята маладыя інваліды падарылі памятныя падарункі навучэнцам i выхаванцам цэнтра. Атмасфера радасці, любові, дабра пакінула след у сэрцы кожнага!

Валянціна ГУНЕВА,
сацыяльны педагог Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Чавусаў.